Беларусы займелі першую ліцэнзію на Алімпіяду-2026
У Пекіне гэтымі днямі праходзіць алімпійская кваліфікацыя па фігурным катанні, у якой прымаюць удзел і беларускія спартсмены, якія выступаюць у нейтральным статусе. Па выніках спаборніцтваў у жанчын Вікторыя Сафонава стала першай прадстаўніцай Беларусі, якая здабыла пуцёўку на Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года.
Вікторыя Сафонава. Фота: Emmanuel Wong — International Skating Union/International Skating Union via Getty Images
У кароткай і адвольнай праграмах Вікторыя Сафонава сумарна набрала 181,91 бала, заняўшы чацвёртае месца.
Сафонава ўжо выступала на Алімпіядзе-2022 у Пекіне, заняўшы там 12‑е месца.
Таксама на гэтых спаборніцтвах адабрацца на гульні, якія пройдуць у наступным годзе ў італьянскіх Мілане і Карціна-д'Ампеца, спрабуе беларус Яўген Пузанаў. Пасля кароткай праграмы ён ідзе 13-м, а выступленні ў адвольнай праграме пройдуць заўтра.
Чытайце таксама:
МАК абвясціў крытэры ўдзелу беларусаў у Алімпіядзе-2026
Балгарскіх спартсменаў на Алімпіядзе-2026 могуць адправіць пад нейтральны сцяг
МАК не будзе дабівацца допуску да Алімпійскіх гульняў беларускіх біятланістаў
Беларускіх біятланістаў не пусцяць на Алімпіяду нават у нейтральным статусе