БЕЛ Ł РУС

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі

20.09.2025 / 16:6

Nashaniva.com

Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене, каментуючы заяву Эстоніі аб парушэнні яе паветранай прасторы расійскімі самалётамі нагадала пра сітуацыю 2015 года, калі турэцкія ВПС збілі расійскі самалёт Су-24.

Давіле Шакалене. Фота: Anna Ross/picture alliance via Getty Images

«Тры расійскія знішчальнікі над Талінам — яшчэ адзін цвёрды доказ таго, што [праграма НАТА] «Усходні вартавы» даўно наспеў. Паўночна-ўсходняя мяжа НАТА правяраецца не проста так. Мы павінны дзейнічаць сур'ёзна. Турцыя паказала прыклад 10 гадоў таму. Ёсць над чым задумацца», — напісала Шакалене ў сацсетцы Х.

24 лістапада 2015 года турэцкі знішчальнік F-16 збіў расійскі бамбавік Су-24 каля сірыйска-турэцкай мяжы. Турцыя сцвярджала, што расійскі экіпаж парушыў яе паветраную прастору, нягледзячы на шматлікія папярэджанні. Масква гэта адмаўляла, заяўляючы, што самалёт знаходзіўся выключна над тэрыторыяй Сірыі. Адзін з расійскіх пілотаў загінуў падчас прызямлення пасля катапультавання.

Раней паведамлялася, што Эстонія абвінаваціла тры расійскія знішчальнікі ў парушэнні сваёй паветранай прасторы, хоць у Міністэрстве абароны Расіі сцвярджаюць, што нібыта нічога такога не было. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, даведаўшыся пра гэту сітуацыю, заявіў, што яна яму вельмі не падабаецца. 

Чытайце таксама:

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый

Расійскія знішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі

Каментары да артыкула