У Талачынскім раёне машына збіла аленя
Прыблізна а 00:35 на 521‑м кіламетры трасы М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі» 38‑гадовы кіроўца аўтамабіля Skoda збіў аленя, які выбег на дарогу.
У выніку аварыі атрымала траўмы пасажырка машыны, яна была дастаўлена ў бальніцу.