МАК абвясціў крытэры ўдзелу беларусаў у Алімпіядзе-2026
У прэс-рэлізе Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) указана, што спартоўцы з Беларусі і Расіі змогуць спаборнічаць у Зімовай Алімпіядзе — 2026 у нейтральным статусе — на тых жа ўмовах, што і на летніх Гульнях-2024, якія праходзілі ў Парыжы.
Emmanuele Ciancaglini / Getty Images
Гаворка ідзе толькі пра спартоўцаў, што прайшлі кваліфікацыю ў індывідуальных відах. Каманды па-ранейшаму адхілены, паведамляе Спорт Беларусі.
Атрымаць нейтральны статус змогуць спартоўцы, якія не звязаны кантрактамі з вайсковамі органамі або службамі нацыянальнай бяспекі.
Паводле крытэраў, атлеты і члены персаналу таксама не будуць дапушчаны ў выпадку актыўнай падтрымкі ваенных дзеянняў.
Адзначаецца, што яны таксама павінны падпісаць умовы ўдзелу ў Гульнях, што прымяняюцца да ўсіх спартоўцаў. У дакуменце змяшчаецца абавязацельства паважаць Алімпійскую хартыю, уключаючы «міротворчую місію алімпійскага руху».
Пытаннем аб адпаведнасці расіян і беларусаў нейтральнаму статусу будзе займацца спецыяльная камісія. У яе склад увойдуць экс-сінхраністка і член МАК Ніколь Хеверц, былы баскетбаліст зборнай Іспаніі і двухразовы чэмпіён НБА Пау Газоль і кіраўнік Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Марынары Ватанабэ.
Зімовая Алімпіяда-2026 пройдзе ў лютым наступнага года ў італьянскіх Мілане і Карціне д'Ампецы. На мінулай зімовай Алімпіядзе ў Пекіне ў 2022 годзе беларусы заваявалі два срэбры.