БЕЛ Ł РУС

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі

20.09.2025 / 14:50

Nashaniva.com

Гулец нацыянальнай зборнай Украіны і лонданскага «Чэлсі» Міхаіл Мудрык хоча паспрабаваць сябе ў ролі спрынтара, піша «Украінская праўда» са спасылкай на іспанскую Marca.

Фота: ФК «Чэлсі»

Мудрык плануе кваліфікавацца на Алімпійскія гульні-2028 у ролі лёгкаатлета-спрынтара. Каб выступіць у Лос-Анджэлесе, Міхайлу неабходна прайсці адбор.

Крыніцы Marca не паведамляюць, на якой дыстанцыі будзе выступаць украінец. Аднак адзначаецца, што ў АПЛ Мудрык дэманстраваў хуткасныя паказчыкі на ўзроўні 36,67 км/г.

Нагадаем, Мудрык далучыўся да «Чэлсі» ў студзені 2023 года за 70 млн еўра і правёў 73 матчы за клуб. У снежні 2024‑га ён быў часова адхілены пасля станоўчага тэсту на забароненае рэчыва, а ў чэрвені 2025‑га афіцыйна атрымаў абвінавачанне. Яго могуць адхіліць ад футболу на тэрмін да чатырох гадоў.

Чытайце таксама:

Самага дарагога ўкраінскага футбаліста злавілі на допінгу

Футбалісту Мудрыку забаранілі трэніравацца на базе «Чэлсі»

Каментары да артыкула