БЕЛ Ł РУС

Зяленскі анансаваў стварэнне штурмавых войскаў

20.09.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны заявіў, што прыняў рашэнне аб стварэнні штурмавых войскаў. Пра гэта ён сказаў сёння журналістам, піша «Укрінформ»

Фота: Укрінформ

«У нас з’явіліся штурмавыя батальёны, палкі, якія паказваюць цягам 2025 года, безумоўна, добры вынік. І мы вырашылі, што трэба выйсці ў юрыдычную плоскасць. Расіяне вырашылі рабіць тое самае, што і мы. Будзем цяпер рабіць асобныя штурмавыя войскі, гэта рашэнне прынята», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле яго слоў, цяпер ідзе падрыхтоўка да абвяшчэння гэтага рашэння.

На думку Зяленскага, «прыблізна тыдзень, дзесяць дзён — і ўсё будзе працаваць».

Ён таксама дадаў, што ў складзе Штурмавых войскаў «абавязкова будзе дронны кампанент».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула