У Гомелі таксіст адвёз пасажыра не дахаты, а ў міліцыю
Прычынай інцыдэнту стаў алкаголь. Спачатку пасажыр неразборліва мычаў, а потым пачаў біць кіроўцу па галаве проста падчас руху па ажыўленай дарозе.
Belkagomel.by
У той дзень у пасёлку Бярозкі сустрэліся трое сяброў, якія даўно не бачыліся. На кожнага прыйшлося па пляшцы гарэлкі. Калі выпіўка скончылася, госці пачалі разыходзіцца і выклікалі таксі піша belkagomel.by.
Заказ прыняў 61‑гадовы кіроўца. Ён заўважыў, што яго пасажыры ледзь трымаюцца на нагах, але ўсё ж згадзіўся іх везці. Першая частка шляху прайшла спакойна: адзін пасажыр выйшаў у Навабеліцкім раёне, а другі працягнуў шлях у Савецкі раён.
На мосце праз Сож апошні 47‑гадовы пасажыр пачаў паўтараць незразумелую фразу. Калі кіроўца спытаў, што адбываецца, мужчына раптам пачаў біць яго па галаве. Таксіст не змог абараніцца, бо быў засяроджаны на тым, каб пазбегнуць аварыі. У выніку ён завёз агрэсара не дадому, а ў аддзел міліцыі.
У суд накіравана крымінальная справа па факце хуліганства, а ап’яненне ўлічана як дадатковая акалічнасць», — распавёў падрабязнасці крымінальнай справы памочнік пракурора горада Гомеля Дзяніс Самафалаў.