Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі
Міністр абароны Пакістана Хаваджа Мухамад Асіф заявіў, што новае абароннае пагадненне з Саудаўскай Аравіяй можа прадаставіць каралеўству доступ да пакістанскага ядзернага арсенала.
Эр-Рыяд. Фота: Wikimedia Commons
«Дазвольце мне праясніць адно пытанне адносна ядзернага патэнцыялу. Тыя магчымасці, якімі мы маем, могуць стаць даступнымі для Саудаўскай Аравіі ў адпаведнасці з пагадненнем», — заявіў Асіф.
Ён дадаў, што пакістанскія вайскоўцы даўно рыхтаваліся да рэалізацыі такога партнёрства.
Міністр таксама адзначыў, што пытанне магчымага далучэння іншых краін да пакта пакуль заўчаснае, але выключаць гэты варыянт нельга.