БЕЛ Ł РУС

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны

20.09.2025 / 8:35

Nashaniva.com

Каханне доўжылася тры гады.

Фота: Ivan Romano / Getty Images

Актрыса Моніка Белучы і рэжысёр Цім Бёртан паставілі кропку і абвясцілі пра сваё рашэнне расстацца, піша ANSA

Яны абвясцілі пра свае адносіны ў лютым 2023 года, праз некалькі месяцаў пасля «кахання з першага погляду» на фестывалі Люм’ераў у кастрычніку 2022 года ў Ліёне.

Саюз, у якім, здавалася, усё ішло гладка, але які не працягнуўся доўга.

«З вялікай павагай і ўзаемнай прыхільнасцю Моніка Белучы і Цім Бёртан вырашылі расстацца» — гаворыцца ў заяве.

З 1999 па 2013 год Белучы была замужам за французскім акцёрам Вэнсанам Касэлем. У пары ад шлюбу двое дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула