БЕЛ Ł РУС

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая

20.09.2025 / 7:5

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што яго адміністрацыя настойліва працуе над спыненнем вайны Расіі ва Украіне і выказаў надзею на ўзаемадзеянне з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам, каб пакласці ёй канец. Пра гэта Дональд Трамп заявіў журналістам у Авальным кабінеце, піша Укрінфарм.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Мы вельмі настойліва працуем над тым, каб урэгуляваць пытанне паміж Расіяй і Украінай. Паглядзім, што там адбудзецца», — сказаў ён.

Пры гэтым Трамп выказаў упэўненасць, што гэта пытанне будзе вырашана. Ён дадаў, што пасля размовы з Сі Цзіньпінам у пятніцу лічыць, што Кітай таксама далучыцца да працэсу ўрэгулявання.

«Мы з прэзідэнтам Сі гаварылі пра гэта, і я лічу, што ён сапраўды хацеў бы, каб гэта адбылося. І я думаю, што ён збіраецца працаваць з намі дзеля гэтага», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Трамп чарговы раз сказаў, што Зяленскі і Пуцін «ненавідзяць адзін аднаго», і зноўку пахваліў сябе за тое, што «спыніў сем войнаў», падкрэсліўшы: «ніхто ніколі не рабіў нічога падобнага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула