БЕЛ Ł РУС

Збіраюцца пастрожыць правілы для інтэрнэт-гандлю

19.09.2025 / 20:32

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб удасканаленні рэгулявання спажывецкага рынку». Згодна з ім прапануюць увесці больш строгія правілы для інтэрнэт-гандлю, піша Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Асноўныя змены тычацца інтэрнэт-пляцовак: іх уладальнікі павінны будуць уключаць свае даныя ў Гандлёвы рэестр. Замежныя інтэрнэт-пляцоўкі змогуць працаваць у краіне толькі пасля стварэння юрыдычнай асобы ў Беларусі і таксама з уключэннем у рэестр. Уладальнікі будуць несці адказнасць перад пакупнікамі, у тым ліку за тавары неналежнай якасці.

Па статыстыцы, з 2020 па 2025 год колькасць інтэрнэт-крам вырасла ў 2,6 разу і на пачатак гэтага года склала амаль 31 тысячу. Гэта павялічвае нагрузку на традыцыйны гандаль і стварае канкурэнцыю айчынным вытворцам.

Праект прадугледжвае таксама:

Указ будзе тычыцца ўладальнікаў інтэрнэт-пляцовак, інтэрнэт-гандляроў і вытворцаў тавараў. Абмеркаванне яго ідзе з 19 да 29 верасня на Прававым форуме Беларусі.

Чытайце таксама:

Інтэрнэт-крамы абавязалі адказваць на звароты спажыўцоў

Што зменіцца для маркетплэйсаў і калі ўвядуць аплату толькі безнаяўнымі? Расказалі ў міністэрстве

Інтэрнэт-крамам дазволяць не прымаць ад пакупнікоў наяўныя грошы

Каментары да артыкула