БЕЛ Ł РУС

Былы палітвязень Генадзь Фядыніч расказаў, чаму адмовіўся за кратамі ад аперацыі

19.09.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Вызвалены 11 верасня і адразу выдвараны за мяжу палітвязень Генадзь Фядыніч, шматгадовы кіраўнік незалежнага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці, расказаў прафсаюзнаму сайту IndustriAll, як пагоршыла ягонае здароўе турма.

Генадзь Фядыніч

«Здароўе дрэннае. Ёсць шмат хвароб. У турме ў мяне развіўся дыябет. Я планаваў аперацыю па грыжы ў красавіку 2022 года, але мяне арыштавалі раней. Добрыя людзі ў турме папярэдзілі: калі прапануюць аперацыю ў Мінску, гэта можа быць апошняя аперацыя. Казалі, што такіх, як я, могуць проста «спісаць», спаслаўшыся на «сардэчны прыступ». Я ўдзячны ім за шчырасць і дасведчанасць».

У турме Фядыніч, як і іншыя палітвязні, інфармацыю пра тое, што адбываецца ў краіне і свеце, атрымліваў пераважна з дзяржаўнай прэсы. Паводле яго слоў, ён выпісваў газету «Мінская праўда», а чытаў яе «паміж радкоў».

Згадаў ён і пра суд над сабой, які прысудзіў яму 9 гадоў, хоць мог і 12:

«У выніку нам далі дзевяць гадоў. Я спытаў у суддзі: чаму не дванаццаць, максімум? Яна сказала: «Вы ж пенсіянеры». Я адказаў: «Ну, ваша дабрыня не мае межаў». 

А з турэмным начальствам ён нават наважыўся пажартаваць:

«Начальнік аператыўнага аддзела выклікаў мяне і спытаў, што я планую рабіць. Я сказаў: «Калі дасцё заданне, магу стварыць прафсаюзную арганізацыю». Ён спалохаўся і кажа: «Што?! Не, толькі не гэта». Я сказаў: «Жартую, таварыш падпалкоўнік».

Чытайце таксама:

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант

Прайшла прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў

Колькі заставалася сядзець дэпартаваным палітвязням?

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

Каментары да артыкула