Выйшаў беларускі пераклад дзіцячага дэтэктыва Блайтан Энід «Таямніца пажару ў катэджы»
Выдавецтва «Папуры» выдала пераклад дзіцячага дэтэктыву брытанскай пісьменніцы Блайтан Энід «Таямніца пажару ў катэджы». Гэта першая з пятнаццаці кніг серыі з «The Five Find-Outers», якая выходзіла з 1943 па 1961 год, піша bellit.info.
«Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд адбыўся няшчасны выпадак — згарэў катэдж містара Хіка. Ці гэта зусім не няшчасны выпадак, а самае сапраўднае злачынства? Каму быў выгадны гэты пажар? Хто мог жадаць зла містару Хіку? Праблема ў тым, што такіх падазраваных аж занадта шмат! Пяцёра шукальнікаў і сабака адважна бяруцца за расследаванне, нягледзячы на ўсе перашкоды ды строгую забарону непрыязнага Прэчадсюля…», — гаворыцца ў анатацыі.
Набыць кнігу можна ў кнігарнях Менску, а таксама праз сайты Kniger.by і Oz.by.