БЕЛ Ł РУС

Наведнікам, што напаілі аленя кока-колай у Мінскім заапарку, далі па 10 сутак

19.09.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні ў судзе разглядалася сёння, на наступны дзень пасля затрымання мужчын.

Нагадаем, што днямі разышлося відэа, на якім двое мужчын пояць кока-колай аленя ў Мінскім заапарку, прычым адзін з іх торгаў жывёлу за рогі.

Высветлілася, што гэта былі двое сяброў з Віцебскай вобласці, адзін 1975-га, другі — 1973 года нараджэння, што прыехалі ў сталіцу ў мінулы чацвер

Увечары ў той жа дзень накіраваліся ў Мінскі заапарк. Зайшлі ў дэльфінарый, а пасля прадстаўлення, падышоўшы да вальера, дзе ўтрымліваўся высакародны алень, дзе ўсё і адбылося.

Больш за тое, жыхары Віцебскай вобласці па чарзе самі здымалі тое, што адбываецца, на мабільны тэлефон, а відэа ў наступным размясцілі ў тыктоку.

Выпадкам зацікавілася міліцыя, мужчын затрымалі.

Паведамляецца, што яны прызналі віну ў поўным аб’ёме, не адмаўляючы таго, што адбылося. Прычынай сваіх паводзін назвалі тое, што ім было весела.

Як патлумачыў намеснік старшыні суда Заводскага раёна Мінска Дзмітрый Лукашэвіч, правапарушэнне здзейснена ў грамадскім месцы, у прысутнасці іншых грамадзян. Жыхары Віцебскай вобласці разумелі, што сваімі дзеяннямі парушаюць грамадскі парадак, правілы наведвання заапарка, і гэта выклікае абурэнне іншых наведвальнікаў заапарка. 

Мужчынам далі па 10 сутак арышту (арт, 19‑1 — дробнае хуліганства)

Таксама на судовым пасяджэнні яны сказалі, што пасля адбыцця адміністрацыйнага спагнання гатовы прынесці прабачэнні заапарку і загладзіць прычыненую шкоду, у тым ліку прынесці «далікатэсы» для пацярпелай жывёлы, піша БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула