БЕЛ Ł РУС

Пара з-пад Смалявічаў рэгулярна піла бензін, замяняючы ім алкаголь

19.09.2025 / 13:19

Nashaniva.com

Гэта прывяло да лятальнага выніку.

У міліцыю звярнуўся малады чалавек, які расказаў, што на верандзе дома ў Смалявіцкім раёне без прыкмет жыцця знойдзена 63‑гадовая жанчына. Побач з ёй была адкрытая бутэлька з бензінам.

Хлопец патлумачыў, што яго бацька і загінулая былі сужыцелямі і перыядычна з мэтай дасягнення стану ап’янення ўжывалі бензін.

Для ўстанаўлення прычыны смерці следчым прызначана судова-медыцынская экспертыза. Па яе выніках судовымі экспертамі ўстаноўлена, што смерць жанчыны наступіла ад вострага атручвання лятучымі арганічнымі злучэннямі кампанентаў бензіну.

Іх канцэнтрацыя ва ўнутраных органах памерлай у сярэднім перавышала смяротную дозу больш чым у 90 разоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула