БЕЛ Ł РУС

Ва Уруччы былі перабоі з вадой

19.09.2025 / 9:30

Nashaniva.com

У 08:38 у сувязі з адключэннем электраэнергіі на сетках філіяла «Мінскэнерга» спынілася тэхналагічнага абсталявання насоснай станцыі «Рагачоўская» ў Мінску. 

У выніку адключэння ў спажыўцоў мікрараёна «Уручча» ў межах: МКАД — прасп. Незалежнасці — вул. Рагачоўская — вул. Герояў 120‑й дывізіі — вул. Скарыны магчымыя перабоі з водазабеспячэннем.

«Мінскводаканалам» былі накіраваны аўтацыстэрны з пітной вадой.

Праз гадзіну водазабеспячэнне было адноўленае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула