БЕЛ Ł РУС

На пляжы ў Латвіі знайшлі абломак дрона

19.09.2025 / 8:27

Nashaniva.com

У чацвер на пляжы каля Вентспілса на Балтыцы быў знойдзены абломак дрона Тэрыторыю ачапілі, піша Delfi.lv.

Фота: Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі

Паводле папярэдняй інфармацыі, пагрозы на месцы не выяўлена. Паліцыя мяркуе, што абломак быў выкінуты морам.

Былі праінфармаваныя адказныя службы, а на месца здарэння накіравана група па нейтралізацыі боепрыпасаў Нацыянальных узброеных сіл Латвіі (НУС).

Паводле даных НУС, з мора быў выкінуты абломак хваставой часткі дрона «Гербера».

На распаўсюджаным НУС фота бачная частка дрона з рухавіком, а на яго хваставой частцы — дзве літары «ы» кірыліцай і некалькі лічбаў.

Як паведаміў міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс, спецыялісты Нацыянальных узброеных сіл (НУС) на месцы пацвердзілі, што аб’ект не ўяўляе небяспекі. Пры гэтым у сувязі з інцыдэнтам НУС працягваюць супрацоўніцтва з Дзяржпаліцыяй.

«Наш прыярытэт — умацаванне ўсходняй мяжы, але відавочна, што не менш важна забяспечваць ахову ўзбярэжжа Балтыйскага мора», — пракаментавала выяўленне абломка дрона ў твітары прэм’ер-міністр Эвіка Сіліня.

Прэм’ер даручыла міністрам абароны і ўнутраных спраў звязацца з калегамі ў Польшчы, каб высветліць, ці не адносіцца дрон да таго ж тыпу, што быў знойдзены ў Польшчы на мінулым тыдні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула