БЕЛ Ł РУС

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу

19.09.2025 / 7:51

Nashaniva.com

Раніцай у чацвер каля бізнэс-цэнтра «Няміга-Сіці» мінакі маглі заўважыць чаргу. Людзі стаялі ў італьянскі візавы цэнтр. Ажыятаж выклікала акцыя: з 17 па 30 верасня ўсе ахвотныя могуць паспрабаваць падаць дакументы па жывой чарзе, піша Onliner.by.

Акцыя пачалася ў сераду, але большасць ахвотных сталі актыўнічаць у чацвер, і чарга пачала фарміравацца яшчэ ноччу.

У размове з журналістам Onliner адна з дзяўчат распавяла, што прыйшла на падачу а 5:30 — за 4,5 гадзіны да адкрыцця — і аказалася 13‑й у чарзе.

Раніцай валанцёры пачалі складаць спіс жывой чаргі, і да дзявятай раніцы яго сфармавалі.

«Прадстаўніца візавага цэнтра дазволіла спачатку ўнесці ў спіс 200 ахвотных, а потым скарэкціравала да 150. У выніку ўнеслі толькі 132 чалавекі. Кожны атрымаў нумарок. Спіс закрылі», — распавяла адна з прысутных.

Праўда, калі яны змогуць падацца, невядома. Адзін з кліентаў ВЦ спадзяваўся, што за першы дзень з гэтага спісу змогуць прыняць дакументы хаця б у 10 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула