У суботу ў Вільні «Вольныя купалаўцы» даюць спектакль «Экстрэмісты»
20 верасня ў Вільні адбудзецца спектакль «Экстрэмісты».
«Гэты спектакль пра людзей, якія аднойчы выйшлі на вуліцы, узброеныя барабанамі, гітарамі і бубнамі, махалі сцягамі і спявалі пра перамены, што ніяк не адбудуцца. За гэта на сваёй радзіме яны былі абвешчаны ЭКСТРЭМІСТАМІ.
За каментар, за лайк, за ўзняты сцяг!
За тое, што чыталі забароненыя навіны!
За тое, што выходзілі на вуліцу ў нядзелю!
За тое, што не хацелі вайны з суседняй краінай!
Песня была іх супрацівам.
Музыка стала іх злачынствам.
У ролях: Зоя Белахвосцік, Кацярына Яворская, Аляксандр Зелянко, Сяргей Чуб. У спектаклі прагучыць музыка групы Irdorath.
Спектакль адбудзецца на тэатральнай сцэне ў Доме польскай культуры (вул. Наўгардука, 76)