Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА
У Беларусі даўно завялі традыцыю, што найлепшыя пекары кожнай вобласці, якая пераадолела планку ў мільён тон сабранага збожжа, вырабляюць каравай і выстаўляюць яго ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. Праўладны гісторык і дэпутат Ігар Марзалюк, якога паклікалі на ідэалагічную нараду ў Лукашэнкі, не мог імі нацешыцца.
«Вот это да! Крута. Кожны гербік, усё гэта. Віцебшчына. Класна! Супер! Вось тут глянь, такая эстэтыка класная», — гаворыць Марзалюк рэктару Магілёўскага ўніверсітэта Дзянісу Дуку, які ходзіць разам з ім.
«Ах, як пахне, лепш за ўсіх», — цешыцца ён з іншага каравая.
Караваі, выстаўленыя ў Палацы Незалежнасці
Чытайце таксама:
У Магілёве хочуць назваць вуліцу ў гонар гісторыка-лукашыста і ідэйнага настаўніка Гігіна
Галоўны ідэолаг расказаў, як прапагандыстам давядзецца працаваць пасля сустрэчы з Лукашэнкам