Цягнік Брэст — Мінск спыніўся ў дарозе з-за паломкі
Цягнік № 738 са спалучэннем Брэст — Мінск спыніўся на станцыі Косава-Палескае ў Івацэвіцкім раёне з-за тэхнічнай няспраўнасці, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.
Фота ілюстрацыйнае
Састаў адправіўся з Брэста 18 верасня ў 17.46. У 19.05 цягнік быў спынены на станцыі Косава-Палескае.
«Дастаўка пасажыраў гэтага цягніка арганізаваная графікавым цягніком № 726 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 19.03 і прыбыццём у сталіцу Беларусі а 22.28», — паведамілі ў БЧ.
Са станцыі Косава-Палескае цягнік № 726 Брэст-Мінск адправіўся ў 20.29 і прыбудзе на канчатковую станцыю з затрымкай арыенціровачна 35‑40 хвілін.
Чытайце таксама:
Белчыгунка патлумачыла, чаму знялі «Штадлеры» з гарадскіх маршрутаў
Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе
Цягнік Адлер-Калінінград праз выбух за рэйках спазняецца ў Беларусь на 6 гадзін