БЕЛ Ł РУС

У Вілейскім раёне раварыст загінуў пры сутыкненні з грузавіком

18.09.2025 / 20:22

Nashaniva.com

Каля 18:30 17 верасня на 53‑м кіламетры аўтадарогі Н-9116 Краснае — Ілья — Пагост каля вёскі Бакунькі грузавік Mercedes Benz, якім кіраваў 32‑гадовы мужчына з Полацкага раёна, рухаўся ў бок аграгарадка Сцешыцы і збіў 64‑гадовага раварыста.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку траўмаў мужчына загінуў на месцы здарэння.

Але на гэтым усё не скончылася. Пазней 55‑гадовы мясцовы жыхар, які не меў правоў на кіраванне і знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення (2,5 праміле), на аўтамабілі BMW уляцеў у той самы Mercedes, які спыніўся пасля гэтай аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула