У Мінску гарэў рэстаран «Чумацький шлях»
У Мінску гарэла ўстанова «Чумацький шлях», якая знаходзіцца на вуліцы Мяснікова. Прычынай стала тое, што пры гатаванні на кухні загарэўся алей у фрыцюрніцы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Koko.by
Ратавальнікі патушылі пажар.
На момант надзвычайнага здарэння ў рэстаране было 9 супрацоўнікаў, яны самастойна выйшлі з памяшкання.
Пацярпелых няма.
Чытайце таксама:
У Чэрвені ў кватэры загарэўся электрасамакат
Назвалі прычыну, праз якую згарэла царква ў Сцяпанках
Жанчына ў Гомелі лінула ў твар мужу спіртам. Той у выніку памёр