БЕЛ Ł РУС

Бацька страляў з пнеўматычнага пісталета ў дачку

18.09.2025 / 13:25

Nashaniva.com

Мужчына ў стане алкагольнага ап’янення зрабіў не менш як чатыры стрэлы з пнеўматычнага пісталета па сцёгнах 13‑гадовай дачкі.

У Гомелі распачата крымінальная справа супраць 42‑гадовага мужчыны, якога вінавацяць у наўмысным прычыненні цялеснага пашкоджання сваёй 13‑гадовай дачцэ. Паводле звестак пракуратуры Кастрычніцкага раёна, мужчына ў стане алкагольнага ап’янення зрабіў не менш як чатыры стрэлы з пнеўматычнага пісталета па яе сцёгнах.

Судова-медыцынская экспертыза пацвердзіла наяўнасць ран, што кваліфікуюцца як лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Падазраваны раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за правапарушэнні ў стане ап’янення.

У гэтым выпадку дачка адмовілася ад напісання заявы, бо бацька з’яўляецца яе адзіным законным прадстаўніком — маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

Нягледзячы на адсутнасць заявы ад непаўналетняй, пракурор палічыў неабходным распачаць справу, бо дзеянні мужчыны з’яўляюцца пагрозай жыццю і здароўю дзіцяці, якое не можа самастойна абараніць свае правы.

Дзяўчынку па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх адабралі ў бацькі і часова размясцілі ў сацыяльна-педагагічным цэнтры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула