БЕЛ Ł РУС

У Пінскім і Івацэвіцкім раёнах два чалавекі памерлі ад укусаў насякомых

18.09.2025 / 12:44

Nashaniva.com

У першым выпадку ўкусіў шэршань, у другім — пчала, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

У Пінскім раёне 51‑гадовы мужчына, зайшоўшы ў дом, паспеў сказаць жонцы, што яго на двары ўкусіла насякомае, і паваліўся. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Івацэвіцкім раёне. Жыхар Пінска прыехаў забраць пляменніка. 67‑гадовага мужчыну ў руку ўкусіла пчала. Пенсіянер дастаў джала, праз нядоўгі час ён адчуў боль у вобласці ўкусу.

Дайшоўшы да машыны, мужчына ўпаў. Выратаваць яго не ўдалося.

Паводле заключэнняў экспертаў у абодвух выпадках смерць мужчын наступіла ад анафілактычнага шоку на ўкус насякомых.

Эксперты рэкамендуюць пры наяўнасці алергічнай рэакцыі на ўкусы насякомых пракансультавацца з доктарам, мець пры сабе або прымаць сезонна антыгістамінныя прэпараты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула