Зборная Беларусі апусцілася на 100‑е месца ў рэйтынгу ФІФА
За месяц нацыянальная зборная страціла тры пазіцыі ў рэйтынгу.
У верасні нацыянальная каманда прайграла два матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету: Грэцыі (1:5) і Шатландыі (0:2).
Узначальвае спіс — Іспанія, другая — Францыя, на трэцюю пазіцыю апусцілася Аргенціна, якая займала першае месца ў папярэдняй версіі рэйтынгу.
Супернікі Беларусі па адборачнай групе: Данія (20-я), Грэцыя (40-я), Шатландыя (43-я).