БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску рабочага насмерць засыпала грунтам

18.09.2025 / 11:9

Nashaniva.com

Трагічны інцыдэнт адбыўся днём 17 верасня на вуліцы Гогаля, паведамляе СК.

37‑гадовы мясцовы жыхар, парушыўшы правілы бяспекі, спусціўся ў траншэю для правядзення работ па пракладцы ліўневай сістэмы.

Раптоўнае абвальванне грунту прывяло да таго, што мужчына апынуўся пад завалам.

Яго цела дасталі калегі. Медыкі канстатавалі смерць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула