БЕЛ Ł РУС

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

18.09.2025 / 10:54

Nashaniva.com

Ва Уздзе затрыманы падазраваны ў педафіліі 45‑гадовы мужчына, піша zorkanews.by. 

Паводле інфармацыі Уздзенскага РАУС, маці дзіцяці звярнулася ў міліцыю пасля таго, як даведалася пра тое, што адбылося. Мужчыну аператыўна затрымалі. 

У дзеяннях мужчыны, паводле следства, ёсць склад злачынства, прадугледжаны часткай 3 артыкула 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару). Санкцыя артыкула — пазбаўленне волі ад 8 да 15 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула