БЕЛ Ł РУС

Вялікабрытанія прызнае Палесціну ў найбліжэйшыя дні

18.09.2025 / 9:58

Nashaniva.com

ЗША катэгарычна супраць прызнання незалежнасці палесцінскай дзяржавы.

Рамалах — сталіца Палесціны. Фота: Issam Rimawi/Anadolu via Getty Images

Брытанскі прэм'ер Кір Стармер афіцыйна абвесціць пра гэтае рашэнне пасля завяршэння афіцыйнага візіту Дональда Трампа ў Вялікабрытанію, піша The Times.

ЗША катэгарычна супраць прызнання незалежнасці палесцінскай дзяржавы.

Кіраўнік МЗС Брытаніі Івет Купер казала, што вайсковая аперацыя ізраільскай арміі ў сектары Газа была «цалкам безразважнай і жудаснай».

Улады Вялікабрытаніі раней заяўлялі, што прызнаюць Палесціну, калі Ерусалім не дасягне пагаднення аб спыненні агню, анексіруе акупаваную частку Заходняга берага і адмовіцца ўзяць на сябе адказнасць за стварэнне дзвюх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула