БЕЛ Ł РУС

У Лодзі невядомы напаў на беларуску, якая ўваходзіла ў пад’езд дома

18.09.2025 / 7:7

Nashaniva.com

Паліцыя папрасіла гараджан аб дапамозе.

У польскай Лодзі напалі на 48‑гадовую грамадзянку Беларусі, калі яна ўваходзіла ў пад’езд свайго дома. Невядомы схапіў жанчыну ззаду, але яна пачала супраціўляцца, чым спалохала зламысніка. Паліцыя шукае нападніка і сведкаў злачынства, піша Most.

Паводле паведамлення паліцыі Лодзі, здарэнне адбылося познім вечарам 14 верасня ў цэнтры горада, на вул. Капцінскага.

Калі нападнік пабачыў супраціў, ён уцёк. Сведка адразу паведаміў пра здарэнне ў паліцыю, але знайсці зламысніка не ўдалося.

Паводле слоў прадстаўніцы паліцыі, на дадзены момант нічога не паказвае на тое, што злачынства было здзейснена на глебе рабавання, сексуальнай або нацыянальнай. 

Паліцыя выняла запісы камер відэаназірання з месца здарэння, а таксама камер на вуліцах і ў грамадскім транспарце па маршруце, якім жанчына дабіралася дадому.

Паліцыя просіць адгукнуцца тых, хто быў сведкам інцыдэнту або бачыў пасля 22:00 14 верасня мужчыну, што ўцякаў у раёне вул. Капцінскага (паміж Паркам 3 мая і вул. Нарутовіча). Тых, хто можа дапамагчы, просяць звязацца з I Камісарыятам паліцыі Лодзі (вул. Сянкевіча, 28/30) або патэлефанаваць па кругласутачных тэлефонах 47-841-14-00, 47-841-14-01.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула