БЕЛ Ł РУС

170 «выйшлі», 283 «зайшлі». Праваабаронцы параўналі колькасць памілаваных і зняволеных палітвязняў

17.09.2025 / 18:55

Nashaniva.com

З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся 9 хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 170 чалавек. Але за гэты самы час 283 чалавекі атрымалі статус палітвязня, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пры гэтым на волю рэальна магло выйсці менш за 170 палітвязняў, якіх Лукашэнка памілаваў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены, але толькі частка з іх была «асуджаная паводле экстрэмісцкіх артыкулаў».

283 чалавекі, якія атрымалі статус палітвязня з пачатку года — гэта людзі з усёй Беларусі, рознага ўзросту і сацыяльнага статусу, якія абвінавачваюцца па шэрагу палітычных артыкулаў.

«Толькі спыненне штодзённых новых арыштаў і вызваленне ўсіх палітвязняў будзе сведчыць пра пераход ад палітыкі дзяржаўнага тэрору да аднаўлення нацыянальнай згоды. Тое, як адбываюцца многія з гэтых вызваленняў цяпер, гаворыць пра працяг рэжымам практык дэ-факта дэпартацыі па палітычных матывах — злачынстваў супраць чалавечнасці па вызначэнні Міжнароднага крымінальнага права», — казаў у чэрвені праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.

Чытайце таксама:

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне

Каментары да артыкула