БЕЛ Ł РУС

Маці абражала сямігадовага сына ў сацсетках, справай занялася пракуратура

17.09.2025 / 14:3

Nashaniva.com

35‑гадовая жыхарка Верхнядзвінска вяла прамую трансляцыю ў тыктоку, падчас якой аказвала псіхалагічны ціск на свайго сямігадовага сына.

 Жанчына нецэнзурна абражала дзіця і пагражала яму прымяненнем фізічнай сілы. Па яе паводзінах здагадвалася алкагольнае ап’яненне, распавялі ў пракуратуры.

Пасля стрыму была ініцыявана праверка сям’і, хаця раней дзіця не было ў сацыяльна небяспечным становішчы. Але калі органы апекі і папячыцельства правялі сацыяльнае расследаванне, выявіліся паказальнікі пагрозы для дзіцяці. Зараз сітуацыя ўзятая на кантроль органамі пракуратуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула