БЕЛ Ł РУС

Удзельнік «Інтэрбачання» ад ЗША саскочыў за тры дні да пачатку

17.09.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Краіну прадставіць спявачка з Аўстраліі з грэцкім пашпартам.

Удзельнік «Інтэрбачання» ад ЗША заявіў, што не зможа ўзяць удзел у конкурсе за тры дні да яго пачатку, пішуць «Осторожно, новості».

Брэндан Говард адмовіўся ад удзелу «па непрадбачаных сямейных абставінах», ён апублікаваў зварот у сацсетках. Артыста заменіць спявачка з Аўстраліі Vassy — у яе, акрамя аўстралійскага, ёсць грэцкі пашпарт, арганізатары не патлумачылі яе сувязь з ЗША.

Сам конкурс павінен адбыцца ў Маскве 20 верасня, яго анансуюць як адказ «Еўрабачанню». Удзел ад Беларусі бярэ Анастасія Краўчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула