БЕЛ Ł РУС

Наўседа таксама абвергнуў інфармацыю пра дрон

17.09.2025 / 11:55

Nashaniva.com

Пасля з’яўлення ў аўторак у СМІ паведамленняў пра тое, што ў канцы ліпеня ў Літву заляцеў дрон, запушчаны з Беларусі, прэзідэнт Гітанас Науседа заявіў, што гэта ілжлівая інфармацыя.

Па словах кіраўніка дзяржавы, ёсць надзейныя даныя, што расійскі беспілотнік, накіраваны ва Украіну, апынуўся ў Літве пад уплывам антыдронных сродкаў, паведамляе LRT.

«Апошнім часам я бачу ў публічнай прасторы шмат ілжывай інфармацыі, распаўсюджвання чутак. Самы свежы прыклад — учарашняе паведамленне, апублікаванае нібыта на аснове надзейных крыніц. Адзін з інфармацыйных каналаў заявіў, што дрон, заляцеўшы ў Літву, быў спецыяльна запушчаны з Беларусі», — сказаў прэзідэнт журналістам у сераду.

 «Калі казаць пра дрон, які ў жніўні выклікаў тут немалы ажыятаж, бо быў абсталяваны выбуховай часткай, у мяне ёсць надзейная і тэхнічна пацверджаная інфармацыя, што гэта быў расійскі дрон, запушчаны ва Украіну і з‑за дзеяння антыдронных сродкаў збіўся з курсу», — дадаў Наўседа. 

Як раней паведамлялася, у аўторак партал Delfi, спасылаючыся на свае крыніцы, заявіў, што ў канцы ліпеня ў Літву заляцеў дрон з выбухоўкай, запушчаны з Беларусі.

Аднак пазней Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі паведаміў, што паводле наяўных даных летам беспілотнікі, якія перасеклі паветраную прастору Літвы, былі запушчаныя Расіяй у напрамку Украіны, а ў Літве апынуліся выпадкова.

ELTA нагадвае, што напрыканцы ліпеня паліцыя інфармавала аб незразумелым беспілотніку, які заляцеў у Літву з Беларусі. Мінулы дрон з выбухоўкай быў знойдзены на палігоне ў Ёнаўскім раёне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула