БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што ўключаюць у 19‑ы пакет санкцый ЕС супраць Расіі

17.09.2025 / 10:35

Nashaniva.com

У 19‑ы санкцыйны спіс супраць Расіі прапануюць уключыць банкі, энергетыку і крыптавалюты. 

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Еўракамісія таксама прапануе паскорыць адмову ад расійскай нафты. Пра гэта ў сацсетцы X паведаміла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен па выніках тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Паводле яе слоў, Еўракамісія хутка прадставіць праект новага пакета санкцый.

«Расійская ваенная эканоміка, якая падтрымліваецца даходамі ад выкапнёвага паліва, фінансуе кровапраліцце ва Украіне. Каб пакласці гэтаму канец, Камісія прапануе паскорыць паэтапную адмову ад імпарту расійскага выкапнёвага паліва», — адзначыла фон дэр Ляен.

I had a good call with @POTUS on strengthening our joint efforts to increase economic pressure on Russia through additional measures.

The Commission will soon present its 19th package of sanctions, targeting crypto, banks, and energy.

Russia’s war economy, sustained by revenues…

— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) September 16, 2025

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула