БЕЛ Ł РУС

У мінскім метро згубілася дзяўчынка, бо не ведала, дзе галава цягніка

17.09.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Дзевяцігадовая дзяўчынка была разгубленая, калі бацька пакінуў яе на платформе.

 Тата сказаў дзіцяці, што хутка прыедзе мама, якая павінна будзе выйсці з вагона метро з галавы цягніка, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Толькі вось малая не змагла зарыентавацца і зразумець, дзе ў цягніка знаходзіцца тая самая «галава».

Яна чакала маму гадзіну, а затым папрасіла жанчыну, што праходзіла міма, ёй дапамагчы.

Дзяўчынка не ведала ні нумароў тэлефонаў бацькоў, ні свайго хатняга адрасу. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яе дадому.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула