БЕЛ Ł РУС

У Гомелі МНС здымала будаўніка з даху пры дапамозе альпінісцкага рыштунку

16.09.2025 / 21:14

Nashaniva.com

У Гомелі супрацоўнікі МНС дапамаглі спусціць з балконнага даху мужчыну, які траўмаваў нагу падчас будаўнічых работ.

 Скрыншот з відэа

Інцыдэнт адбыўся днём 16 верасня на вуліцы Юбілейнай. Будаўнік займаўся мантажом аздаблення дома, калі частка канструкцыі ўпала яму на нагу. Самастойна спусціцца ён не змог.

«З дапамогай альпінісцкага рыштунку і цвёрдых насілак ратавальнікі паднялі пацярпелага на дах дома, пасля чаго перадалі яго брыгадзе хуткай дапамогі», — паведамілі ў МНС.

Мужчыну ў выніку завезлі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

У Лепельскім раёне з балота выцягвалі пенсіянерку, якая правяла там больш за суткі

У Магілёве ноччу загарэлася школа

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе

Каментары да артыкула