БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку

16.09.2025 / 18:49

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў перад вылетам з візітам у Вялікабрытанію, што прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму давядзецца заключыць здзелку для заканчэння вайны, піша «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп зрабіў сваю заяву ў адказ на пытанне, ці сустрэнецца ён з Зяленскім у Нью-Ёрку, дзе збярэцца пасяджэнне Генасамблеі ААН.

«Яму давядзецца пайсці на здзелку, а Еўропа павінна спыніць купляць нафту ў Расіі», — сказаў ён.

Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што, хутчэй за ўсё, яму давядзецца прысутнічаць на сустрэчы Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, калі яна адбудзецца.

«Патрэбныя двое, каб танцаваць танга. Гэтыя двое, Зяленскі і Пуцін, яны ненавідзяць адзін аднаго. Здаецца, мне давядзецца сядзець з імі ў адным пакоі, бо яны не могуць знаходзіцца там удваіх. Вялікая нянавісць паміж імі».

Раней амерыканскі сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм заявіў, што Венгрыя і Славакія могуць сутыкнуцца з наступствамі, калі не спыняць купляць расійскую нафту. У сваю чаргу, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў кіраўніка Белага дома заняць «выразную пазіцыю» адносна санкцый супраць Расіі і гарантый бяспекі для Украіны, каб спыніць Пуціна і пакласці канец вайне.

Чытайце таксама:

Трамп можа сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні

Зяленскі: Пуцін спрабуе абдурыць Трампа і робіць усё магчымае, каб пазбегнуць санкцый

Еўрасаюз адказаў на патрабаванне Трампа адмовіцца ад расійскіх энергарэсурсаў

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі

Каментары да артыкула