У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка
Трагедыя адбылася 15 верасня: з даху шматпавярховага дома на вуліцы Гагарына ў Барысаве ўпаў вучань 8-га класа адной з мясцовых гімназій.
Фота ілюстрацыйнае
Хлопца знайшлі з прыкметамі падзення з вышыні, ён разбіўся насмерць, паведамілі ў мясцовым аддзеле Следчага камітэта.
Па факце гібелі, як паведамляецца, праводзіцца праверка: прызначаныя экспертызы, апытваюцца сведкі, вывучаюцца матэрыялы з навучальнай установы.
Чытайце таксама:
Цела 18-гадовага студэнта Універсітэта фізкультуры знайшлі каля інтэрната
Хлопец з Бабруйска даў нырца ў Бярэзіну і загінуў
У Іўеўскім раёне мужчына загінуў, яго наматала на карданны вал трактара