БЕЛ Ł РУС

Названа сярэдняя пенсія ў Беларусі

16.09.2025 / 15:6

Nashaniva.com

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў верасні склаў 980 рублёў, піша БелТА са спасылкай на Мінпрацы.

У Мінпрацы нагадалі, што з 1 верасня павышаны ўсе віды працоўных пенсій: па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, у сувязі са стратай кармільца.

Памер павелічэння працоўнай пенсіі ў кожнага пенсіянера свой — у залежнасці ад працягласці стажу і памеру заработку, улічаных пры налічэнні яму пенсіі, а таксама ад устаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула