Капітальны рамонт моста на Маскоўскай у Мінску зменіць некаторыя маршруты трамваяў
У сувязі з капітальным рамонтам і мадэрнізацыяй пуцеправода з вуліцы Маскоўскай на плошчу Незалежнасці ў Мінску часова зменіцца схема руху некаторых трамвайных маршрутаў. Змены ўводзяцца 20—21 верасня і 27—28 верасня.
У гэтыя дні трамвай №1 будзе курсіраваць толькі ад канечнай станцыі «Зялёны Луг» да прыпынку «Змітрака Бядулі», а маршрут №4 будзе абмежаваны ўчасткам ад ДС «Возера» да «Змітрака Бядулі».
Для зручнасці пасажыраў уводзіцца часовы кампенсацыйны аўтобусны маршрут №901 «Вакзал — Змітрака Бядулі».
Уладальнікі праязных дакументаў або білетаў на трамвай змогуць бясплатна карыстацца аўтобусам №901 і наадварот.