БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: На вучэннях «Захад-2025» адпрацаваныя ўсе пастаўленыя задачы

16.09.2025 / 13:12

Nashaniva.com

Сярод мерапрыемстваў начальнік Генштаба Павел Муравейка назваў планаванне і разгляд ужывання нестратэгічнай ядзернай зброі, ацэнку разгортвання ракетнага мабільнага комплексу «Арэшнік».

Фота: БелТА

На вучэннях «Захад-2025» адпрацаваны ўсе пастаўленыя задачы. Пра гэта заявіў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка, піша БелТА.

«Мы адпрацавалі ўсе задачы, якія ставілі перад сабой. Сярод знакавых мерапрыемстваў магу адзначыць планаванне і разгляд ужывання нестратэгічнай ядзернай зброі, ацэнку і разгортвання ракетнага мабільнага комплексу «Арэшнік». Мы шмат выкарыстоўвалі беспілотныя лятальныя апараты ў розных варыянтах. Акрамя таго, разгледзелі цэлы комплекс гібрыдных сучасных прыёмаў, што прымяняюцца пры вядзенні баявых дзеянняў у населеных пунктах, у лясіста-балотнай і урбанізаванай мясцовасці. Нашы расійскія калегі падзяліліся з намі баявым досведам, што дазваляе сказаць: нашы падраздзяленні сёння атрымліваюць самую сучасную, самую дасканалую інфармацыю, якая аўтаматычна ўкараняецца ў баявую рэальнасць,» — сказаў Павел Муравейка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула