БЕЛ Ł РУС

Еўрасаюз адклаў прыняцце 19-га пакета санкцый супраць Расіі

16.09.2025 / 10:52

Nashaniva.com

19-ты пакет санкцый супраць Расіі, які Еўрасаюз збіраўся прадставіць 17 верасня, адкладзены — ён знік з парадку дня сустрэчы пастаянных прадстаўнікоў краін ЕС, паведамляе 16 верасня Politico, спасылаючыся на двух еўрапейскіх крыніц.

Фота: Thierry Monasse/Getty Images

Прадстаўленне санкцый адклалі на фоне ціску з боку Дональда Трампа, які патрабуе, каб усе краіны НАТА спынілі купляць расійскую нафту. Асноўнымі яе пакупнікамі ў блоку застаюцца Венгрыя і Славакія, якія адчуваюць ціск і з боку іншых еўрапейскіх краін, але ад закупак расійскіх энергарэсурсаў пакуль не адмаўляюцца.

Пры гэтым, як выказаўся адзін з еўрапейскіх дыпламатаў, калі Трамп хоча, каб краіны ЕС спынілі купляць расійскую нафту, «яму дастаткова проста набраць» прэм’ер-міністраў Роберта Фіца ў Славакіі і Віктара Орбана ў Венгрыі, бо «гэта яго сябры».

Да таго ж ультыматум Трампа, як адзначае Politico, патрабуе змянення палітыкі з боку Турцыі, якая ўваходзіць у НАТА і імпартуе 57% нафты з Расіі — а гэта малаверагодна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула