БЕЛ Ł РУС

Хрэнін паляцеў на вучэнні ў Расію

16.09.2025 / 8:56

Nashaniva.com

Міністр абароны Віктар Хрэнін накіраваўся ў Расійю для ўдзелу ў назіранні за актыўнай фазай сумесных вучэнняў «Захад-2025», паведаміла беларускае вайсковае ведамства.

Віктар Хрэнін. Скрыншот СТБ

Візіт праходзіць у межах ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй і дэманструе прыхільнасць абедзвюх краін да ўмацавання рэгіянальнай бяспекі, адзначылі ў Мінбароны.

На адным з палігонаў Расійскай Федэрацыі Віктар Хрэнін азнаёміцца з ходам практычных дзеянняў саюзных войскаў, ацэніць узровень падрыхтоўкі асабовага складу і эфектыўнасць прымянення ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі.

Асобая ўвага будзе нададзена зладжанасці дзеянняў розных родаў войскаў і органаў кіравання ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых.

Сёння — апошні дзень вучэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула