ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя
Учора каля дзевяці вечара 25-гадовы мінчанін на аўтамабілі UAZ з прычэпам паблізу Вілейкі, паводле папярэдняй інфармацыі, дапусціў занос прычэпа і сутыкнуўся з сустрэчным мікрааўтобусам Peugeot.
Ад удару мікрааўтобус з'ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва.
У Peugeot знаходзіліся 15 пасажыраў — работнікі аднаго з прадпрыемстваў Мінскага раёна. Восем з іх шпіталізаваны з рознымі траўмамі.