У тусовачным дворыку Гродна адкрылася ўстанова з рукапісным меню
Установа «Дворык» адкрылася ў тусовачным дворыку — дзе знаходзіцца кавярня «Джэзва». Фішка ўстановы ў меню, напісаным ад рукі, піша Hrodna.Life.
Установа адкрылася на вул. Савецкай, 5. Яе інтэр'ер блогеры з zatestil_grodno называюць «досыць просценькім». Ва ўстанове каля 12 месцаў, драўляныя сталы і бар з падсветкай.
Характэрнае меню — яно напісана ад рукі, што выклікала спрэчкі ў тыктоку.
«У Італіі гэта лічыцца найлепшым кафэ: значыць, меню мяняюць у залежнасці ад прадуктаў, якія былі самыя свежыя на рынку», — адказваюць каментатары.
«Дворык» у Гродне. Фота: Яндэкс.Карты
У меню ёсць бутэлькавыя напоі і кактэйлі. З ежы чабурэкі — ялавічына, свініна, курыца, піца і булён. Чабурэк каштуе 4,5 рублёў, піца — 28−33 рублі, булён — 3−3,5 рублёў. «Дарагавата, дарэчы», — адзначаюць блогеры.
«Чабурэк вельмі гарачы. Давайце каштаваць. Мяса вельмі насычанае. Ён сакавіты», — пакінула водгук дзяўчына.