БЕЛ Ł РУС

«Штрафы «фізікам», а сельсаветы — «гэта другое». Людзі абурыліся, што дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле

15.09.2025 / 17:8

Nashaniva.com

У Беларусі ўвялі штрафы за пустазелле, у тым ліку за інвазіўную расліну сумнік. Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (арт. 24.1 КаАП РБ), штрафы за ігнараванне мер па барацьбе з гэтай раслінай складаюць ад 20 да 300 базавых велічынь. Чыноўнікі асабліва кантралююць прыватныя ўчасткі і тэрыторыі вакол іх, але праблема ў тым, што да сябе ў іх патрабаванні куды менш строгія, заўважыла BG.Media.

Зараснікі сумніка канадскага. Здымак ілюстрацыйны. Фота: slushna.by

У той жа час жыхар Брэста звярнуў увагу на праблему: на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства, уздоўж лініі электраперадач, расце вялікая колькасць сумніка, які ніхто не выкошвае. Па словах мясцовага жыхара, менавіта з гэтай тэрыторыі насенне разлятаецца на прыватныя ўчасткі, пасля чаго іх уладальнікі вымушаныя змагацца з пустазеллем пад пагрозай штрафу.

@paaladin Почему частные лица владеющие землёй вынуждены платить штрафы за золотарник на их участках, а государственные учреждения с территорий которых каждый год семена заносятся на частные дворы - закрывают заявку на выкос с формулировкой "территория не находится на обслуживании предприятия"? Хотя обязанность благоустройства и содержания охранных зон вдоль ЛЭП лежит именно на землепользователе. #Беларусь #Золотарник #Брест #природа #штраф ♬ оригинальный звук - Pavel Semenov

Мужчына накіраваў скаргу праз партал 115.бел, але яе не задаволілі. Са скрыншотаў відаць, што заяўку некалькі разоў закрывалі. Брэсцкі раён электрычных сетак (РЭС) патлумачыў, што тэрыторыя з пустазеллем «не знаходзіцца на абслугоўванні прадпрыемства». У выніку прыватныя ўладальнікі аказаліся адзінымі, хто нясе адказнасць за ўпарадкаванне тэрыторый уздоўж ЛЭП.

Гэта выклікае абурэнне ў каментатараў. Людзі адзначаюць, што штрафы дзейнічаюць толькі для «фізікаў», а сельсаветы і дзяржаўныя структуры фактычна вызвалены ад адказнасці. Хтосьці нават жартам заўважыў, што «хутка будуць штрафаваць за трыпутнік і дзьмухаўцы».

Чытайце таксама:

«Яшчэ б баршчэўнік дадала». Дзяўчына сабрала дзіцяці на лінейку ў школу букет палявых кветак і нарвалася на хэйт

У Беларусі ўзмоцняць пакаранне за няправільна выкінутае смецце і няскошаны баршчэўнік

Дэкаратыўная кветка ці падступны захопнік?

Трасца, горшая за баршчэўнік. Пра расліну, якая атручвае лясы па ўсёй Беларусі

Гэтую заразу ніяк не могуць знішчыць, хоць яшчэ летась прадавалі на рынку па 5 рублёў

Каментары да артыкула