БЕЛ Ł РУС

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы

15.09.2025 / 13:40

Nashaniva.com

З рэдакцыяй Blizko.by звязаўся турыст, які знаходзіцца ў адным з аўтобусаў на латвійска-беларускай мяжы.

Чарга на латвійска-беларускай мяжы, фота blizko.by

Суразмоўца распавядае, што адбываецца на мяжы ўдзень у панядзелак:

— Мы вяртаемся з тура па Еўропе. Навіна пра тое, што Польшча вырашыла закрыць мяжу з Беларуссю, застала нас на адпачынку. Нам абвясцілі, што вяртацца дадому мы будзем праз Латвію. Наш аўтобус прыехаў на латвійска-беларускую мяжу сёння а пятай раніцы і быў дзясятым у чарзе. Да 12:00 мы сталі шостымі, на афармленне аднаго турыстычнага аўтобуса ў латвійскага боку сыходзіць прыкладна паўтары-дзве гадзіны.

Дарэчы, у мінулую суботу з паездкі па Еўропе вяртаўся мой знаёмы. І ў яго ўсё прайшло хутка: апынуўшыся на мяжы ў 22:00, у 22:40 аўтобус ужо быў на беларускім баку, і прыкладна ў палову першай ночы турысты прайшлі і беларускую мяжу.

Сёння ж чарга на мяжы ёсць, тут стаіць з паўтара дзясятка аўтобусаў. Але нельга сказаць, што афармленне адбываецца марудна.

Умовы чакання на мяжы больш чым прымальныя: ёсць «стацыянарная» прыбіральня — з выгодамі парадак. Акрамя таго, латышы арганізавалі падвоз гарачага харчавання прама на мяжу. Натуральна, яно не бясплатнае. Кубак кавы можна купіць за 2,5 еўра, а гарачая страва (бульбяное пюрэ і дзве катлеты) каштуе 15 еўра. Таму тым турыстам, якія не гатовыя плаціць такія грошы за ежу, я б рэкамендаваў запасціся правіянтам перад паездкай».

У цэлым сітуацыя на латвійска-беларускай мяжы спакойная. Спадзяёмся да позняга вечара апынуцца дома, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула