Даляр сёння патаннеў на чатыры капейкі
На таргах у Мінску 15 верасня даляр патаннеў на 4,22 капейкі да 3,0396 рубля.
Амерыканская валюта, якая ўлетку апускалася да 2,91, у пачатку верасня вярнулася за планку тры рублі і ледзь не дабралася на мінулым тыдні да 3,1 рубля.
Расійскі рубель сёння вырас на 1,24 капейкі да 3,6292 за 100 адзінак.