БЕЛ Ł РУС

У Румыніі даказалі расійскае паходжанне дрона, што заляцеў на тэрыторыю краіны

15.09.2025 / 10:29

Nashaniva.com

Выяўлены ў Румыніі 13 верасня дрон належыць Расіі — лятальны апарат тыпу «Герань» выкарыстоўваецца ў атаках на Украіну. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Румыніі.

Фота: MDR

«Такія інцыдэнты дэманструюць непавагу Расійскай Федэрацыі да нормаў міжнароднага права і пагражаюць не толькі бяспецы грамадзян Румыніі, але і калектыўнай бяспецы NATO», — гаворыцца ў заяве міністэрства

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула